Аляксандр Пятровіч Крохалеў
Аляксандр Пятровіч Крохалеў (Крахалёў; 22 сакавіка 1943, с. Сабацінаўка, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі скульптар.
Аляксандр Пятровіч Крохалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1960 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Гумілеўскага, А. Анікейчыка, А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1976 года[1].
Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць правіць
Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: помнік героям Мінскага падполля, мемарыялы «Спаленай вёсцы Брыцалавічы» (Мінская вобласць), «Маці-Беларусь», загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну ў в. Вішнёва, «Землякам, якія не вярнуліся з вайны» ў г.п. Бялынічы (усе ў Магілёўскай вобласці, у сааўтарстве); станковыя кампазіцыі «Нармандыя-Нёман», «Космас», «Восеньскія вяселлі»; партрэты А. Клышкі, Я. Коласа, Ф. Дзяржынскага; алеі партрэтаў у г.п. Бялынічы і ў г.п. Круглае[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Івянецкім і Лунінецкім краязнаўчых музеях[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Літаратура правіць
- Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі правіць
- Крахалёў Аляксандр Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»