Аляксандр Піліпавіч Возлікаў
Аляксандр Піліпавіч Возлікаў (1922, в. Тварышчана Клінцоўскага павета Гомельскай губерні — 25 чэрвеня 1944, в. Малыя Шчэцькі, Бешанковіцкі раён) — камандзір аддзялення 52-й гвардзейскай асобнай разведвальнай роты 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (22.7.1944)[1].
Аляксандр Піліпавіч Возлікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | гвардыі сяржант |
Часць | 52-я гвардзейская асобная разведвальная рота 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі |
Камандаваў | аддзяленнем |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна:Аперацыя Багратыён |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
У Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года[1].
Камандзір аддзялення гвардыі сяржант Возлікаў А. П. вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 25 чэрвеня 1944 г. з групай разведчыкаў пераправіўся праз раку Заходнюю Дзвіну каля вёскі Малыя Шчэцькі Бешанковіцкага раёна[1]. На плацдарме з трыма байцамі адбіў за 8 гадзін бою 4 контратакі праціўніка. Адцягваючы агонь на сябе разведчыкі садзейнічалі пераправе асноўных сіл. А. П. Возлікаў загінуў у гэтым баі[1].
Узнагароджаны Ордэнам Леніна і Ордэнам Славы III ступені[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Возликов Александр Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
Спасылкі правіць
- Аляксандр Піліпавіч Возлікаў на сайце «Героі краіны»