Амазані́т[1], амазонскі камень — мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу[1].

Амазаніт
Формула (K,Na)AlSi3O8
Прымесь Pb
Сінгонія трыклінная
Колер блакітна-зялёны, бірузовы, зялёны
Колер рысы белы
Бляск шкляны, цьмяны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 6—6,5
Спайнасць дасканалая
Злом няроўны
Шчыльнасць 2,6 г/см³

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае крышталі, часцей зярністыя шчыльныя масы з альбітам, кварцам і інш. Бляск шкляны, цьмяны. Колер блакітна-зялёны, зялёны, бірузовы. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6[2] г/см³.

Паходжанне і радовішчы правіць

Амазаніт трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. На тэрыторыі Расіі быў знойдзены ў 1783 годзе ў Ільменскіх гарах каля горада Міяс на Урале горным інжынерам І. Ф. Германам[3].

Радовішчы амазаніту ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, на Мадагаскары[3][2]. Таксама радовішчы ў Індыі[2].

Выкарыстанне правіць

Амазаніт выкарытоўваецца ў якасці вырабнога каменя. З яго вырабляюць упрыгожанні, мастацкія вырабы. Амазанітавы граніт выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага матэрыяла.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. а б в Амазонит // Кристаллов.net (руск.)
  3. а б Амазонит // Каталог Минералов. RU (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць