Анастасія Андрэеўна Жук [1] (11 сакавіка 1931, Рабковічы, цяпер Баранавіцкі раён — 2018, Баранавічы) — беларуская паэтэса, педагог.

Анастасія Жук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 сакавіка 1931(1931-03-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, педагог

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сялянскай сям’і.

Завочна скончыла спачатку Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, а затым Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Падчас вучобы працавала старшай піянерважатай у школе ў вёсцы Паланечка Баранавіцкага раёна, Гарадзішчанскім райкаме камсамола, а таксама настаўніцай у Пастарынскай і Гарадзішчанскай школах Баранавіцкага раёна.

З 1960 г. і да пенсіі выкладала хімію ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме [2].

Творчасць правіць

Свае першыя вершы Анастасія Андрэеўна напісала ў перыяд з 1953 па 1957 гг. Гэта былі такія вершы, як «І. В. Сталіну», «Е. Лось», «Каханаму», «Горы Каўказа», «Раніца маёй вёскі».

Пачынаючы з 2002 г. вершы А. А. Жук сталі з’яўляцца ў друку: на старонках часопіса «Рэспубліка», газет «Інтэкс-прэс», «Наш край», «Шаг» і інш. [2]

Зборнікі вершаў правіць

  • 2005 — «Дарогай жыцця…»
  • 2006 — «Белыя крылы»
  • 2009 — «След на земле»
  • 2010 — «Гронка рабіны»
  • 2011 — «Пад белымі крыламі»
  • 2012 — «Паэтычныя брыганціны»

Зноскі правіць

Спасылкі правіць