Анатоль Паўлавіч Фядорчанка

Анатоль Паўлавіч Фядорчанка (18 верасня 1939, с. Іванапілля, Касцянтыніўскі раён, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Анатоль Паўлавіч Фядорчанка
Дата нараджэння 18 верасня 1939(1939-09-18) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Кіраваградскім філіяле Укргарбудпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1971 года — старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, намеснік начальніка аддзела падрыхтоўкі і арганізацыі праектавання ў Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: праекты рэканструкцыі гандлёва-грамадскіх будынкаў Кіраваграда (19661970), гандлёва-грамадскага цэнтра ў Брэсце (1974—1978, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя і абсталяванне рэстарана «На ростанях» у Мінску (1980, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура

правіць