Андрэй Пятровіч Эльман

Андрэ́й Пятро́віч Э́льман (15 лістапада 1903, Ялабуга, Вяцкая губерня, цяпер Татарстан — 1995) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Андрэй Пятровіч Эльман
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1948
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Сцяг Першы сакратар Беластоцкага абкама КП(б)Б
20 ліпеня 1944 — верасень 1944
Папярэднік Уладзімір Кудраеў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Другі сакратар Беластоцкага абкама КП(б)Б
29 лістапада 1939 — 1940
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Самуіл Касцюк
Сцяг Другі сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б
1938 — 1939
Папярэднік пасада заснаваная
Нараджэнне 15 (28) лістапада 1903
Смерць 1995
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Член УКП(б) з 1919 года.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1919 годзе справаводам Смаленскага Губсавнаргаса. З 1920 года на камсамольскай працы. У 1923 годзе — курсант Віцебскага ваенсельгастэхнікума і сакратар першай ячэйкі КП(б)Б Віцебскай абутковай фабрыкі. З 1924 па 1934 год на партыйнай працы, пачынаючы ад сакратара райкамаў КП(б)Б (Высачанскага, Езерышчанскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Камарынскага) да памочніка загадчыка агітмасавага аддзела ЦК КП(б)Б у горадзе Мінску. З 1934 па 1937 год вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1937 па 1939 працаваў дырэктарам Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава. З 1939 да 1947 года на партыйнай прыцы: 2-гі сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 2-гі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі па прапагандзе і агітацыі, 3-і сакратар Новасібірскага абласнога камітэта ВКП(б), 1-ы сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі па прапагандзе і агітацыі. З 1947 па 1948 год з’яўляўся намеснікам старшыні СМ Беларускай ССР. З 1948 па 1952 год займаў пасаду намесніка старшыні выканаўчага камітэта Палескага абласнога Савета. З 1952 да 1968 года працаваў дырэктарам і рэктарам Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. Пасля працаваў дырэктарам Мазырскага музея.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Мазыр» прысвоена рашэннем № 484 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 28 кастрычніка 1993 года.

Літаратура правіць

  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.

Спасылкі правіць