Анемона пяшчотная

Анемона пяшчотная (Anemone blanda) — від кветкавых раслін роду кураслеп (Anemone) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Анемона пяшчотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anemone blanda Schott & Kotschy

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506830
NCBI  22869
EOL  483338
GRIN  t:409998
IPNI  708267-1
TPL  kew-2638070

Этымалогія назвы правіць

Відавы эпітэт лац.: blanda азначае «пяшчотны» або «чароўны»[3].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, 7-25 см вышынёй. Ніжняя паверхня ліста голая або амаль голая. Лісце цёмна-зялёнае, ападае летам[4]. Кветканос больш-менш апушаны па ўсёй даўжыні. 12—15 прыкветкаў неапушаныя, сінія, ружавата-ліловыя, ружовыя ці белыя. Плады зборныя.

Распаўсюджанне і месцапражыванне правіць

Арэал віду ўключае Балканы, Кіпр, Захад Сірыі, Турцыі і Каўказа. Расце ў іглічных лясах, гушчарах, на камяністых сцежках на вышыні 150—1700 м.

Ахова правіць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі, а таксама рэгіёнаў: Рэспублікі Адыгея, Рэспублікі Дагестан, Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў[5].

Сінаніміка правіць

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

 
Анемона пяшчотная 'Blue Shades'

Анемона пяшчотная выкарыстоўваецца як дэкаратыўная садовая расліна для афармлення раскіданых пасадак дрэў, у камяністых садках. У культуры з 1898 года. Вядома некалькі сартоў гэтай расліны:

  • 'Blue Shades': сінія кветкі;
  • 'Bridesmaid': белыя кветкі;
  • 'Charmer': цёмна-ружовыя кветкі;
  • 'Ingramii' ('Atrocoerulea'): кветкі цёмнага фіялетава-сіняга колеру;
  • 'Pink Star': кветкі бледна-ружовыя;
  • 'Radar': кветкі цёмна-чырвоныя з белым цэнтрам;
  • 'Rosea': кветкі ружовыя;
  • 'Purple Star': кветкі бледна-фіялетавыя, з яркім цэнтрам.

Сам від[7] і яго сорт A. blanda var. rosea 'Radar'[8] удастоены прэміі AGM Каралеўскага садаводчага таварыства.

Аддае перавагу добра дрэнаваным глебам, якія высыхаюць летам, таму анемону далікатную часта падсаджваюць да лістападных дрэў, дзе забяспечваюцца неабходныя ўмовы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Harrison, Lorraine. RHS Latin for gardeners (нявызн.). — United Kingdom: Mitchell Beazley  (англ.), 2012. — С. 224. — ISBN 9781845337315.
  4. RHS A-Z encyclopedia of garden plants (нявызн.). — United Kingdom, 2008. — С. 1136. — ISBN 1405332964.
  5. Анемона пяшчотная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Анемона пяшчотная: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 13 верасня 2024)
  7. RHS Plant Selector - Anemone blanda. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 24 мая 2013.
  8. RHS Plant Selector - Anemone blanda var. rosea 'Radar'. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 24 мая 2013.

Літаратура правіць

  • Eckehart J. Jäger, Friedrich Ebel, Peter Hanelt, Gerd K. Müller (Hrsg.): Rothmaler Exkursionsflora von Deutschland. Band 5: Krautige Zier- und Nutzpflanzen. Spektrum Akademischer Verlag, Berlin Heidelberg 2008, ISBN 978-3-8274-0918-8.