Антоніу Гансалвіс Дыяс

Антоніу Ганса́лвіс Ды́яс (парт.: Antônio Gonçalves Dias; 1823—1864) — бразільскі паэт і драматург.

Антоніу Гансалвіс Дыяс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 жніўня 1823(1823-08-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1864(1864-11-03)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, пісьменнік, тэатразнавец, журналіст, этнолаг, адвакат, выкладчык універсітэта, гісторык
Кірунак Q10364240? і artistic indianism[d]
Мова твораў партугальская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нацыянальнай тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зборнікі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання…» і інш.). У зборніку «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуць», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец.

Зноскі правіць

  1. а б Itaú Cultural Gonçalves Dias // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Antonio Goncalves Dias // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Encyclopædia Britannica

Літаратура правіць