Антон Іванавіч Сліц

Антон Іванавіч Сліц[1] (17 мая 1894, вёска Анзулі, Латвійская ССР — 28 ліпеня 1945, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза.

Антон Іванавіч Сліц
Дата нараджэння 5 мая 1894(1894-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1945(1945-07-27) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-маёр
Камандаваў Q4031359?
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Па нацыянальнасці беларус. У 1917 годзе скончыў Дзвінскую школу прапаршчыкаў[1]. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баявых дзеянняў на Заходнім і Паўднёвым франтах.

У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. 42-я стралковая дывізія пад яго камандаваннем у наступальных баях з 28 чэрвеня 1944 года прайшла з баямі звыш 100 кіламетраў, фарсіравала рэкі Бася, Дняпро, Друць, захапіўшы плацдармы і забяспечыўшы поспех наступлення. З 23 па 30 чэрвеня дывізіяй вызвалена больш за 200 населеных пунктаў, знішчана 19 танкаў, 31 гармата, 119 аўтамашын, 1837 салдат і афіцэраў ворага.

За гэтыя баі палкоўніку А. І. Сліцу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 21 ліпеня 1944 года.

У 1943 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Антон Іванавіч Сліц на сайце «Героі краіны»