Арцы́рыя (Arcyria) — род слізевікоў сямейства арцырыевых.

Арцырыя

Arcyria obvelata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arcyria Wiggers


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181366
NCBI  137620
EOL  16717
MB  12016

Апісанне правіць

Вегетатыўнае цела (плазмодый) белае, шэрае, ружова-чырвонае. Спарангіі вышынёй 1—3 мм, цыліндрычныя, авальныя або круглаватыя, жоўтыя, чырвоныя, ружовыя, на кароткіх ножках, скучаны ў групы. Капіліцый (асобныя ніці ў спарангіях) сеткавы са спіральнымі патаўшчэннямі і малюнкам на паверхні валокнаў. У спелых спарангіях верхняя частка адпадае, ніжняя застаецца ў выглядзе дробненькіх кубачкаў. Споры дыяметрам 6—9 мкм, шарападобныя, амаль бясколерныя, гладкія ці дробнашыпаватыя.

Пашырэнне правіць

 
Арцырыя паніклая (Arcyria nutans) у Новай Зеландыі

Вядома некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомы арцырыя паніклая (Arcyria nutans) і арцырыя аголеная (Arcyria denudata). Сапратрофы. Растуць у лясах, на гнілых дрэвах, ламаччы, пад карой пнёў, на апалым лісці.

Віды правіць

 
Арцырыя шарападобная (Arcyria globosa) на паштовай марцы Беларусі

Літаратура правіць