Асака птушканожкавая (Carex ornithopoda) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя.
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-20 см, утварае шчыльныя дзярніны. Лісце шырынёй 2-4 мм, дугападобна выгнутае. Суквецці даўжынёй 1-2 см з 3-4 пучкападобна збліжаных каласкоў; тычынкавыя каласкі светла-карычневыя, даўжынёй каля 0,5 см, песцікавыя — 0,8-1,5 см. Мяшочкі зваротнаяйкападобныя, трохгранныя, апушаныя, з белым мясістым прыдаткам у ніжняй частцы.
Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: сухадольныя лугі і сухія травяністыя схілы з карбанатнай глебай і нізкім разрэджаным травастоем.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Расце невялікімі, часам вельмі значнымі групамі. Цвіце ў траўні, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5