Аско́л (руск.: Оскол, укр.: Оскіл) — рака ў Курскай і Белгародскай абласцях Расіі і Харкаўскай вобласці Украіны. Левы, самы вялікі прыток ракі Северскі Данец (басейн Дона).

Аскол
руск. Оскол, укр. Оскіл
Каля сяла Афоньеўка, Белгародская вобласць
Каля сяла Афоньеўка, Белгародская вобласць
Характарыстыка
Даўжыня 472 км
Басейн 14 800 км²
Расход вады 43,1 м³/с (за 10 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Цімскі раён[d]
 • Месцазнаходжанне Цімскі раён, Курская вобласць
 • Вышыня 178[1] м
 • Каардынаты 51°36′07,92″ пн. ш. 37°14′03,84″ у. д.HGЯO
Вусце Северскі Данец
 • Каардынаты 49°06′00,35″ пн. ш. 37°24′32,4″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,29 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дон
Краіны
Рэгіён Курская вобласць, Белгародская вобласць, Харкаўская вобласць
Код у ДВР 05010400212107000011685
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 472 км, з іх 294[1] км на тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна 14 800 км². Выток ракі знаходзіцца на Сярэднярускім узвышшы, у Цімскім раёне Курскай вобласці. Працякае пераважна на поўдзень. Упадае ў раку Северскі Данец за 580 км ад яе вусця. Даліна ракі ў верхнім цячэнні мае шырыню 1,5-2 км, ніжэй пашыраецца да 3—5 км[1]. Пойма шырокая, месцамі забалочаная, з рукавамі і старыцамі[1]. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча ў асноўным вагаецца ад 10 да 40 метраў, часам дасягаючы 300 метраў. Дно рэчышча няроўнае з ваганнем глыбіні ад 0,4 метра на перакатах да 10 метраў на плёсах. Хуткасць цячэння невялікая каля 0,2 м/сек, часам на перакатах да 1,2 м/сек. Расход вады ў 10 км ад вусця складае 43,1 м³/ сек. Сярэдні аб’ём 1,4 км³/год[1]. Ухіл ракі 0,29 м/км. Жыўленне пераважна снегавое.

На рацэ 2 вадасховішчы (у вярхоўі і за 10 км ад вусця (каля сяла Аскол у Харкаўскай вобласці), гарады Стары Аскол, Новы Аскол, Купянск.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 321. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць