Астраўная дзяржава

дзяржава, цалкам размешчаная на астравах

Астраўная дзяржавадзяржава, размешчаная на адным ці некалькіх астравах і не звязаная ніводным сваім рэгіёнам з мацерыком. Па гэтых крытэрыях астраўныя дзяржавы адрозніваюцца ад прыбярэжных дзяржаў ці дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора (бо, на цяперашні час, няма астраўных дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора). У наш час сярод 194 незалежных дзяржаў свету 47 з'яўляюцца астраўнымі. Аўстралія хоць і лічыцца не востравам, а кантынентам, аднак размешчаная на ім дзяржава не мае сухапутных меж, што характэрна для астраўных дзяржаў.

Астраўныя дзяржавы свету

Пералік астраўных дзяржаў па плошчы правіць

Дзяржава Плошча ў км²
1   Інданезія 1 912 988
2   Мадагаскар 587 041
3   Папуа — Новая Гвінея 462 840
4   Японія 377 837
5   Філіпіны 300 000
6   Новая Зеландыя 270 534
7   Вялікабрытанія 242 910
8   Куба 110 860
9   Ісландыя 103 000
10   Ірландыя 70 273
11   Шры-Ланка 65 610
12   Дамініканская Рэспубліка 48 422
13   Тайвань 36 006
14   Гаіці 27 750
15   Саламонавы Астравы 27 556
16   Фіджы 18 367
17   Усходні Тымор 14 409
18   Багамы 13 939
19   Вануату 12 190
20   Ямайка 10 991
21   Кіпр 9 251
22   Бруней 5 765
23   Трынідад і Табага 5 128
24   Каба-Вердэ 4 033
25   Самоа 2 831
26   Маўрыкій 2 040
27   Каморы 1 862
28   Сан-Тамэ і Прынсіпі 1 001
29   Кірыбаці 811
30   Тонга 748
31   Дамініка 746
32   Бахрэйн 711
33   Мікранезія 702
34   Сінгапур 683
35   Сент-Люсія 616
36   Палау 508
37   Сейшэльскія Астравы 454
38   Антыгуа і Барбуда 442
39   Барбадас 430
40   Сент-Вінсент і Грэнадзіны 389
41   Грэнада 345
42   Мальта 316
43   Мальдывы 298
44   Сент-Кітс і Невіс 261
45   Маршалавы Астравы 181
46   Тувалу 26
47   Науру 21

Дзяржавы са сталіцай у астраўной частцы правіць

У дзвюх дзяржаў, якія адносяцца да мацерыковым, сталіцы размешчаны на астравах: Данія, Экватарыяльная Гвінея. У мінулым да такіх дзяржаў адносіліся таксама Каралеўства Сіцылія ці Сардзінскае каралеўства.

Гл. таксама правіць