Баеўскі сельсавет (Дубровенскі раён)
Ба́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Баева.
Баеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баева |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 2 |
Гісторыя правіць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баева. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі сельсавет[1]. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баева[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 24 мая 1968 года перайменаваны ў Баеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3].
8 красавіка 2004 года Баеўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зарубскага сельсавета[4].
Населеныя пункты правіць
- 1 студзеня 1947 года — 11.
- 1 студзеня 1974 года — 9[3].
- 8 красавіка 2004 года — 7: Асташкавічы, Баева, Ірвяніца, Казлы, Лапыроўшчына, Панізоўе і Рудашкова.
Крыніцы правіць
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
- ↑ а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — С. 79. — 300 с. — 10 000 экз.