Лядня́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр раёна — мястэчка Ляды. Плошча 340,66 км², насельніцтва 22 085 чал. (1928).

Ляднянскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у
Адміністрацыйны цэнтр Ляды
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931
Насельніцтва (1928) 22 085
Плошча 340,66 км²

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 6 сельсаветаў: Баеўскі, Бельскі, Іскозскі, Ляднянскі, Расткоўскі, Слатаўшчынскі. 24 верасня 1926 года Ляднянскі сельсавет скасаваны, пры гэтым былі ўтвораны Сазонаўскі сельсавет і Ляднянскі местачковы Савет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дубровенскага раёна.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Князева, В. Ляднянскі раён / Вольга Князева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.