Баляслаў Смелы (фільм)

«Баляслаў Смелы» (польск.: Bolesław Śmiały) — польская гістарычная драма рэжысёра Вітальда Лясевіча, знятая ў 1971 годзе па матывах раману «Boleszczyce» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1877).

Баляслаў СмелыM:
Bolesław Śmiały
Жанр біяграфічны фільм
Рэжысёр Вітальд Лясевіч
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Ежы Лукашэвіч
Кампазітар
Кінакампанія Zespół Filmowy Kraj
Працягласць 97 хв.
Краіна  Польшча
Мова польская
Год 1971
IMDb ID 0068303

Сюжэт правіць

Вавель, 1079 год. Кароль Баляслаў асуджае на смерць дэзерціраў з войска, пасланага ў дапамогу рускаму князю Усеваладу. Частка каралеўскай рады, сярод якіх ваявода Сецех і біскуп Станіслаў, працівяцца такой жорсткай кары. Кароль намагаецца заключыць саюз з Кіевам супраць нямецкага імператара, аднак адзін з паслоў, што прыехалі з гэтай мэтай у Кракаў, забіты. Баляслаў намагаецца знайсці вінаватага і выкрыць змову супраць сябе…

У сцэнарыі фільму выкарыстаныя ўрыўкі раману Крашэўскага «Boleszczyce» і фрагменты драмы «Станіслаў і Багуміл» Марыі Дамброўскай.

Спасылкі правіць