Барацьба УПА супраць нямецкіх акупантаў

Барацьба УПА супраць нямецкіх акупантаў — супрацьстаянне Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і германскай акупацыйнай адміністрацыі.

Гісторыя правіць

Хоць даказана, што рух украінскіх нацыяналістаў і нямецкія ўлады супрацоўнічалі[1][2][3], але пры тым маюцца шматлікія згадкі пра баявыя сутыкненні. Канчатковае рашэнне аб выступе супраць нямецкіх акупантаў прынята на III канферэнцыі АУН (б) 17—21 лютага 1943 года[4]. Ужо ў першыя дні гэтага месяца ўзброеныя атрады нацыяналістаў ажыццяўлялі напады на нямецкія адміністрацыйныя аб’екты. Лічыцца, што першай антынямецкай акцыяй УПА была атака атрада Рыгора Перегіняка на паліцэйскі ўчастак у мястэчку Валадымырэць у ноч з 7 на 8 лютага 1943 года[5].

У першую чаргу УПА вырашыла нанесці ўдар па грамадзянскай адміністрацыі нацыстаў, імкнучыся прадухіліць сцягванне кантынгентаў. Нямала нападаў былі накіраваныя на адміністрацыйныя органы, дзе забівалі работнікаў і палілі дакументы. Адначасова паўстанцы знішчалі гаспадарчыя аб’екты, нападалі на раённыя адміністрацыйныя цэнтры і гарады, дзе немцы зладзілі так званыя апорныя пункты. Яны ладзілі засады на дарогах, знішчаючы невялікія групы нямецкіх паліцыянтаў. Акрамя таго, упаўцы здзяйснялі напады на некаторыя карныя экспедыцыі, накіраваныя супраць грамадзянскага насельніцтва[6][7].

Улетку 1943 года УПА авалодала значнай тэрыторыяй Валыні і Палесся, ствараючы паўстанцкія рэспублікі, у якіх уся паўната ўлады належала партызанам. Баявыя аперацыі прывялі да таго, што да другой паловы 1943 года пад кантролем немцаў засталіся толькі буйныя населеныя пункты, якія добра ахоўваліся[8].

На гэтым фоне акупанты праводзілі кампанію па дыскрэдытацыі УПА. У нямецкіх улётках, якія скідвалі з самалётаў на кантраляваную нацыяналістамі тэрыторыю, украінскіх паўстанцаў называлі «саўдзельнікамі Масквы»[9][10].

Антынямецкі фронт АУН і УПА, які праіснаваў да сярэдзіны 1944 года, не атрымаў прыярытэтнага значэння ў стратэгіі паўстанцкага руху, меў часовы характар і зводзіў баявыя дзеянні да формаў «самаабароны народа», трактуючы нацыстаў як часовых акупантаў Украіны, а галоўным ворагам нацыяналісты па-ранейшаму лічылі СССР[4].

У першую палову 1944 года ўсталяваўся «ўзброены нейтралітэт» — УПА абавязвалася першай не нападаць на нямецкія сілы, прадастаўляць нямецкай баку разведвальныя даныя, атрымліваючы ў абмен зброю і зваротны нейтралітэт. У выпадку нападу немцаў на атрады УПА або ўкраінскія вёскі фарміраванні паўстанцаў павінны былі даваць рашучы адпор[11].

Да канца 1944 года, па меры таго, як Чырвоная Армія прасоўвалася на захад, кіраўніцтва нацысцкай Германіі было вымушана перагледзець сваё стаўленне да ўкраінскіх нацыяналістаў[12]. Берлін стаў выкарыстоўваць паўстанцаў для дыверсійнай дзейнасці ў савецкіх тылах[4].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Александр Гогун: УПА в воспоминаниях последнего главнокомандующего(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2014.
  2. Юрій Киричук. Історія УПА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2013.
  3. Перехід УПА через фронти — Петро Мірчук(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2008.
  4. а б в Дзьобак В. В. та ін. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси / Національна академія наук України; Інститут історії України / Відп. ред. Кульчицький С. В.. — К.: Наукова думка, 2005. — 496 с. — ISBN 966-00-0440-0.
  5. Grzegorz Motyka: Włodzimierzec i Parośle: dwie strony pierwszej akcji UPA w: Od zniewolenia do wolności. Studia historyczne, A.F. Baran (red.), Warszawa-Białystok 2009
  6. ОУН і УПА в 1943 році: Документи / НАН України. Інститут історії України. — К.: Інститут історії України, 2008. — 347 с. — C. 77 —. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. ISBN 978-966-02-4911-0
  7. Кентій А. В. Українська повстанська армия в 1942—1943 рр. — К. НАН України, Інститут Історії України, Головне архівне управління при Кабінеті Міністрів України, Центральний державний архів громадських обєднань України. 1999. — 287 с. — С. 126. — ISBN 966-02-0757-3.
  8. Спільний висновок українських та польських істориків за підсумками ix—x міжнародних наукових семінарів — Варшава, 5—11 листопада 2001.). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 17 красавіка 2009.
  9. Киричук Юрій. Історія УПА. — Тернопіль: Редакційно-видавничий відділ управління по пресі, 1991
  10. Гордасевич Г. Л. Степан Бандера: людина і міф. — Львів: «Піраміда», 2001. — ISBN 966-7188-41-8.
  11. Torzecki Ryszard. Polacy I Ukraincy. Sprawa ukrainska w czasie II wojny swiatowej na terenie II Rzeczypospolitej. Warszawa: Wydawnictwo naukowe PWN, 1993. — S. 332.
  12. Martovych O. The Ukrainian Insurgent Army (UPA). — Munchen, 1950. — p. 20.