Паўстанцкі рух у Заходняй Украіне

Паўстанцкі рух на Заходняй Украіне, у СССР і Расіі таксама вядомы як Бандэраўскі рух — барацьба Украінскай паўстанцкай арміі і іншых украінскіх нацыяналістычных арганізацый за стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы. Абмяжоўвалася тэрыторыямі заходніх абласцей УССР, а таксама часткова Польшчы і Чэхаславакіі падчас Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе заканчэння. УПА была створана першапачаткова для процідзеяння тэрору з боку германскай акупацыйнай адміністрацыі, а таксама супраць савецкіх і польскіх партызан, якія рэйдавалі на Заходнюю Украіну. З аднаўленнем савецкай улады на Заходняй Украіне, яна вяла буйнамаштабныя баявыя дзеянні супраць савецкіх войск і НКУС, а затым, з прычыны цяжкіх страт, паступова перавяла дзеянні ў партызанскую фазу.

Тэрыторыя дзеяння структур УПА.

Пасля далучэння рэгіёну да СССР у 1939 годзе, у 1941 годзе НКУС забіў на гэтай тэрыторыі каля 10 тыс. палітычных зняволеных, пераважна ўкраінцаў, перад адступленнем ад нямецкіх сіл. З 1944 года ў ходзе падаўлення паўстання сілы ўлады забілі больш за 75 тыс. няўзброеных паўстанцаў і дэпартавалі больш за 200 тыс. членаў іх сем’яў, якіх лічылі калектыўна адказнымі за паўстанне[1].

З 1944 па 1956 гады савецкімі органамі дзяржбяспекі былі забітыя ключавыя кіраўнікі АУН—УПА: Раман Шухевіч, Дзмітрый Клячкіўскі, Аляксандр Луцкі, Пётр Алейнік, і іншыя.

Барацьба УПА супраць Чырвонай Арміі і падпольна-дыверсійная дзейнасць у пасляваенны час апісваюцца ўкраінскімі і расійскімі гісторыкамі па-рознаму. Украінскі наратыў апісвае паўстанцкія падзеі як барацьбу за незалежнасць Украіны. У расійскай інтэрпрэтацыі падзей удзельнікі паўстанцкага руху абвінавачваюцца ў фашызме, паняцці «упаўцы» і «бандэраўцы» сталі сімвалізаваць агрэсіўны нацыяналізм[1].

Часткамі гэтых падзей сталі:

Крыніцы правіць

  1. а б Dominique Arel, Jesse Driscoll. Ukraine's Unnamed War: Before the Russian Invasion of 2022. — Cambridge University Press, 2023-01-05. — С. 54. — 287 с. — ISBN 978-1-316-51149-7.