Баршчэ́ўнік[3] (Heracleum) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Баршчэўнік

Баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heracleum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29669
NCBI  40917
EOL  61809
GRIN  g:5559
IPNI  40079

Апісанне правіць

Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 5—6 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, перыстае або двойчыперыстае. Кветкі дробныя, белыя, зеленавата-жоўтыя, ружовыя, у складаных парасоніках. Плод — яйцападобны або адваротнаяйцападобны плоскі віслаплоднік.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя — баршчэўнік сібірскі (Heracleum sibiricum), нар. назвы баршаўка, бядрыца, баршч[4] і баршчэўнік звычайны (Heracleum sphondylium); каля 10 інтрадукаваных відаў, з якіх найбольш вядомы баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi).

Выкарыстанне правіць

Кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя, харчовыя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Сок большасці відаў, асабліва баршчэўніка Сасноўскага выклікае дэрматыты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. М. Барэйша (1979)

Літаратура правіць