Белае (возера, басейн Дрысы)

Бе́лае возера — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад горада Полацк каля вёскі Азіна.

Белае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136 м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1 км²
Аб’ём 0,00842 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,2 км
Найбольшая глыбіня 19,6 м
Сярэдняя глыбіня 8,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,36 ‰
Празрыстасць да 4,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Белае возера (Віцебская вобласць)
Белае возера
Белае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера складае 1 км. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 19,6 м.
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м. Берагавая лінія звілістая, у заходняй частцы возера ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Берагі возера пясчаныя і спадзістыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера складзена з заглеенага пяску і глею. Возера бяссцёкавае, мезатрофнае.
Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8—12 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці 5—190 м, імхі растуць да глыбіні 12,7 м. На возеры расце палушнік азёрны — від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Літаратура правіць

  • Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 264. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць