Бронзавая спражка з Хоцішча

Бронзавая спражка з Хоцішча — частка бронзавай спражкі, верагодна, VI ст.[1], знойдзеная разам з двума бронзавымі бранзалетамі у 1930 г. каля в. Хоцішча (Слаўгарадскі раён)[2]. Брозавая спражка і іншыя знойдзеныя ў гэтай мясцовасці ўпрыгажэнні адносяцца да тыпу Тушамлі-Калочына. Падобная сярэбраная спражка была выяўлена на гарадзішчы каля в. Дзямідаўка Смаленскай вобласці[3]. Спражка дазваляе гаварыць пра існаванне ў лясах Верхняга Падняпроўя ачага своеасаблівай і мастацка яскравай культуры, якая сфарміравалася ў раннім Сярэднявеччы на фоне шырокіх знешніх сувязяў[1].

Бронзавая спражка з Хоцішча. VI ст.
Матэрыял бронза

Апісанне правіць

Спражка мае авальнае гладкае кольца раўнамернай таўшчыні, шырокі выгнуты шып з папярочнай пляцоўкай-перакладзінай, выцягнуты авальны шчыток з заклёпкамі ў паўкруглых выступах. Спражка з Хоцішча адметная па арнаментацыі. Яна мае разьбяную раму ў выглядзе літары В, якая абкружае заштрыхвананае «поле». Масіўная галава арла з доўгай жалабаватай дзюбай даволі нязграбна пасаджана на нізкіх прамавугольных выступах. Абойма спражкі мае выгін краю з боку кальца, што надае ім так званую ныркавую форму[3].

Спражка па форме і стылю блізкая да заходнееўрапейскіх з выявамі арліных галоў з доўгай жалабаватай дзюбай, выкананых у тэхніцы трохграннай выемчатай разьбы. Такія выявы ёсць у дэкоры спражак і пальчатых фібул, знойдзеных на сярднім Дунаі. Яны былі шырока распаўсюджаны ў VI ст. на тэрыторыі ад сучаснай Румыніі і Балгарыі да Іспаніі і Францыі[3]. У Хоцішчы, паводле апісання знаходак, былі яшчэ 3 бронзавыя з пазалотай бляшкі з птушынымі галоўкамі і выпуклай фігуркай чалавека[1]. Верагодна, выява галоў драпежных птушак магла быць звязана не толькі з модай таго часу, але і з пэўным культам[4].

Зноскі

  1. а б в А. К. Амброз. Южные художественные связи населения Верхнего Поднепровья в VI в.
  2. А. И. Ляўданскi. Розныя знахадкi. «Працы сэкцыi археолёгii БАН», т. III, стр. 244, табл. I, 5.
  3. а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  4. А. А. Седин. Общественные отношения и идеология населения восточной Беларуси в 5 – 7 в.в. н. э. Архівавана 10 сакавіка 2012.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.