Бу́кча[1] (трансліт.: Bukča, руск.: Букча) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Букчанскага сельсавета.

Вёска
Букча
Букча
Букча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
891 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовы індэкс
247856
Аўтамабільны код
3
Букча на карце Беларусі ±
Букча (Беларусь)
Букча
Букча (Гомельская вобласць)
Букча

Размешчана за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Дзяржынска, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежа. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».

Гісторыя правіць

Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

У ліпені 1654 года казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насмерць забівалі, маёмасць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы з'яўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасні 1654 года на Тураўскую і Смядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» 24 верасня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзесяткі іншых.[2]

3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
  • 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў
  • 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 яўрэй
  • 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў
  • 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары.
  • 1995 год — 1109 жыхароў, 394 двары[3].
  • 1998 год — 362 двары, 941 жыхар.
  • 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар

Інфраструктура правіць

Механічныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́кчэ, н.
  2. «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць