Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі

Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі — агульная назва для шэрагу дзяржаў (галоўным чынам на перыферыі Асманскай імперыі), якія прызнавалі сюзерэнітэт Высокай Порты, але над якімі па тых ці іншых прычынах не быў устаноўлены прамы кантроль.

Функцыі правіць

Некаторыя з гэтых краін з’яўляліся буфернымі дзяржавамі паміж Асманскай імперыяй і хрысціянскімі краінамі Еўропы або шыіцкімі краінамі Азіі. Некаторыя з іх (Крымскае ханства, Княства Валахія, Малдаўскае княства, Княства Трансільванія, курдскія эміраты  (англ.) існавалі самі па сабе, іншыя (Балгарыя, Венгрыя, Сербія, Боснія) былі з часам уключаны ў склад Асманскай дзяржавы. Некаторыя тэрыторыі (Імерэтыя, Мегрэлія, востраў Хіяс, Наксаскае герцагства, Дуброўніцкая рэспубліка) мелі камерцыйную каштоўнасць. Не ўключаліся цалкам у склад Імперыі свяшчэнныя гарады, а таксама такія данніцкія тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, як астравы Кіпр і Закінф. Нарэшце, такія невялікія тэрыторыі, як княства Зэта ці горны Ліван не каштавалі тых высілкаў, якія былі патрэбныя на іх падпарадкаванне.

Формы правіць

Меліся таксама васалы, так бы мовіць, «другога парадку» — напрыклад, Нагайская Арда ці чэркесы, якія з’яўляліся васаламі крымскага хана, ці некаторыя берберы і арабы, якія плацілі даніну паўночнаафрыканскім бейлер-беям.

Некаторыя краіны плацілі даніну за тэрыторыі, якія юрыдычна належалі Асманскай імперыі, але не кантраляваліся ёю — напрыклад, Габсбургі за Каралеўскую Венгрыю ці Венецыянская рэспубліка за Закінф.

Іншыя віды даніны — напрыклад, адкупныя грошы за ненапад, званыя «ардынскім выкупам» — плацілі Расія і Рэч Паспалітая. Гэтыя грошы звычайна плаціліся не непасрэдна султану, а яго васалу — крымскаму хану.

Спіс правіць