Васкавіца, участак патоўшчанай скуры каля асновы наддзюб'я некаторых птушак (сокалападобныя, совападобныя, галубіныя, папугаепадобныя), на якой размешчаны вонкавыя адтуліны ноздраў. Звычайна васкавіца пазбаўлена пер'я і можа быць ярка афарбаваная (у шматлікіх драпежных птушак афарбоўка васкавіцы змяняецца з узростам — жоўтая ў старых, блакітнаватая ў маладых). Апераная васкавіца характэрная для папугаяў, арла-барадача. У некаторых соў пакрыта звернутым наперад пер'ем. Васкавіца палягчае рухі наддзюб'я.

Белая васкавіца ў голуба

Літаратура правіць