Вастры́ца[3] (Asperugo) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Адзіны від — вастрыца распасцёртая[3] (Asperugo procumbens).
Вастрыца |
Вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Asperugo procumbens L.
|
Сінонімы |
---|
- Asperugo alba Mazziari
- Asperugo erecta I.Pop
- Asperugo vulgaris Dum.Cours.
- Asperugo vulgaris Bubani
|
|
Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўночнай Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўжынёю да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або ў 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак.
Лекавая (процізапаленчы і адхаркваючы сродак) расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- Вастрыца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)