Вацін (фр.: ouatine — авечае руно) — тэкстыльны матэрыял, палатно. Радзімай ваціну прынята лічыць Францыю[1].

Па сутнасці, выраб той жа вытворчасці і з тых жа матэрыялаў, што і вата (бавоўны, воўны), але асаблівай разнавіднасці. Вырабляецца звычайна з падклейкай верхняга пласта ватовага пласта або з пракладкай асаблівай рэдкай сеткі з пражы або марлі і выпрацоўваецца ў больш складаным працэсе вытворчасці.

Вацін ужываецца ў якасці падшэўкі для цёплага верхняга адзення, як альтэрнатыва футравай падшэўцы, надаючы больш хупавы выгляд гатовай рэчы.

Зноскі

  1. Автор: Ольга Николаевна. Утеплитель ватин: состав, характеристики, уход (фото) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2019. Праверана 16 снежня 2019.

Літаратура правіць