Воўчнік баравы, ваўчаягада пахучая, ваўчаягада баравік (Daphne cneorum) — расліна роду Daphne сямейства Thymelaeaceae.

Воўчнік баравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphne cneorum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  845802
NCBI  224033
EOL  5468243
GRIN  t:13258
IPNI  831193-1
TPL  kew-2756911

Батанічныя характарыстыкі правіць

 
Батанічная ілюстрацыя

Куст 10-30 см вышынёй са шматгадовымі лісцем на парастках. Кветкі цёмна-ружовыя, з белаапушанымі кароткімі кветаножкамі. Лопасці калякветніка і прыкветак прыціснутаапушаны.

Лісце скурыстае, шматгадовае, лапатападобнае (8 — 16 мм даўжынёй). Плод — жоўта-бурая скурыстая касцянка. Расце ў хваёвых лясах, на крэйдавых або мергелістых схілах у лесастэпу.

Святлалюбная расліна. Квітнее ў маі — чэрвені.

Арэал правіць

Міжземнаморска-еўрапейскі горна-раўнінны рэліктавы від. Расце ў хваёвых лясах, на схілах з блізкім заляганнем мелу. Зрэдку здараецца ў правабярэжным Палессі, паўночным Падоллі і ў лесастэпу.

Эстэтычныя характарыстыкі правіць

 

Мае духмяныя кветкі. Дзякуючы гэтаму ў краінах Еўропы, дзе ён расце ў гарах, атрымаў назву «альпійскі бэз».

Расліна заслугоўвае шырокага выкарыстання ў культуры, маючы вельмі высокія дэкаратыўныя якасці.

Ахова правіць

У некаторых мясцовасцях нішчыцца для продажу ў букетах. Патрабуе дбайнай аховы. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы, Украіне, Расіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)