Вуліца Нафтавікоў (Наваполацк)

Вуліца Нафтавікоў (трансліт.: vulica Naftavikoŭ, руск.: улица Нефтяников) — вуліца ў Наваполацку.

Вуліца Нафтавікоў
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 900 м
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (10-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 900 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная і цагляная з пераменнай этажнасцю да 10 паверхаў. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння.

Назва правіць

Назва вуліцы паходзіць ад наймення прафесіі «нафтавік», якая ў сваю чаргу з’яўляецца зборнай назвай для цэлай групы прафесій, звязаных са здабычай нафты. Гэта паказвае на пэўную яе дыскусійнасць і недарэчнасць у кантэксце гэтага канкрэтнага горада. Справа ў тым, што Наваполацк з моманту свайго заснавання з’яўляецца буйным цэнтрам перапрацоўкі і транспарціроўкі нафты. Аднак да здабычы нафты горад не мае ніякага дачынення. Найбліжэйшае да горада радовішча нафты размешчана на адлегласці амаль 500 км у Гомельскай вобласці. Больш за тое, у горадзе ўжо ёсць вуліца з падобнай назвай — вуліца Нафтаперапрацоўшчыкаў, назва якой больш лагічная і дарэчная для горада. Аднак гістарычна ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ў Наваполацку ўжо існавала вуліца Нафтавікоў, якая ў 1975 годзе была перайменавана ў гонар першага дырэктара Наваполацкага НПЗ Алега Ктатарава. Амаль праз 40 гадоў пасля гэтага гарадскія ўлады вырашылі аднавіць гэты тапонім, але ў іншым месцы.

Сацыяльныя аб’екты правіць

  • гіпермаркет «Еўраопт»
  • гандлёвы цэнтр «Задыяк»

Гл. таксама правіць

Зноскі