Вуліца Сіманава (Магілёў)

Магілёў

Вуліца Сіманава (руск.: улица Симонова) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Працягласць каля 3300 м, ад плошчы Гагарына да праспекта Шміта.

Вуліца Сіманава
вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Працягласць 3,3 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Старая назва — вуліца Гагарына. У 1980 годзе названа ў гонар рускага савецкага пісьменнікага і грамадскага дзеяча К. М. Сіманава. Сучаснае аблічча вуліцы стала складвацца ў пачатку 1970-х гадоў.

У 1990 годзе на вуліцы размяшчаліся абласны камітэт ДТСААФ, СПТВ № 98, абласная дзяржаўтаінспекцыя, крама «Тавары для дома», інтэрнаты ВА «Хімвалакно», тэхналагічнага інстытута, вытворчага аб’яднання праката «Світанак», паліклініка дзіцячая № 4 і паліклініка № 8, хіміка-тэхналагічны тэхнікум, станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «АўтаВАЗ» і інш.

Паводле генеральнага плана горада 1980—1981 гадоў уваходзіць у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна.

Забудова правіць

 
Жылая забудова

Вулічную забудову фарміруюць у асноўным 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.

 
Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання

Паркі і скверы правіць

Да вуліцы прылягае Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Симонова улица // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі правіць