Вэнь Тун (кіт. 文同, піньінь Wén Tóng; 1018 —1079) — кітайскі мастак, паэт, каліграф часоў дынастыі Сун, прадстаўнік руху «вэньжэньхуа» — «жывапіс інтэлектуалаў».

Вэнь Тун
кіт.: 文同
Дата нараджэння 1018[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1079[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Wen Changhan[d][3]
Дзеці Wen Chaoguang[d], Wen Baoguang[d] і Wen Wuguang[d]
Род дзейнасці мастак, паэт, гісторык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1018 годзе ў г. Юнтай у Цзідуне. Атрымаў хатнюю адукацыю. Прайшоў усе ступені экзаменаў і ў 1049 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Ён быў прызначаны губернатарам Хучжоу, дзе правёў большую частку жыцця. Тут ён затаварышаваўся з вядомым паэтам і мастаком Су Шы, а пасля з Мі Фу. Разам яны сталі ўдзельнікамі адмысловага руху «жывапісу інтэлектуалаў». Гэта была разнавіднасць мастацтва, цалкам свабодная ад акадэмічных канонаў. У канцы жыцця — у 1078 годзе — быў выкліканы імператарам Шэнь-цзунам  (руск.) у сталіцу Кайфэн, дзе атрымаў пасаду юаньвайлана ва ўпраўленні ганаровых тытулаў, а затым стаў цзяалі ў тайных палатах.

Памёр Вэнь Тун у 1079 годзе у Кайфэне.

Мастацтва правіць

 

Вэнь Тун стаў заснавальнікам асаблівага мастацкага стылю. Да гэтага стылю адносяцца манахромныя выявы бамбука. Менавіта маляванню бамбука прысвечана большасць скруткаў мастака.

Яго каліграфічныя працы на цяперашні час страчаны.

Літаратурная дзейнасць правіць

Па большай частцы Вэнь Тун пісаў лірычныя вершы, своеасаблівыя элегіі, якія былі прысвечаны паўсядзённым пытанням, апісанню ўбачанага. Сярод вядомых паэм — «Жыццё ў вёсцы» і «Залацістая малпа» (прысвяціў сваім улюбёнцам).

Заўвагі правіць

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. а б Wen Tong // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б China Biographical Database

Літаратура правіць

  • Nicole Vandier-Nicolas, Peinture chinoise et tradition lettrée, Éditions du Seuil, 1983, 259 p. (ISBN 2020064405), p. 134, 172, 180, 181, 182, 186 photo 143 page 181