Вялікая Лябёдка (рака)
рака ў Беларусі
Вялі́кая Лябё́дка — рака ў Шчучынскім і Воранаўскім раёнах[1] Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).
Вялікая Лябёдка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Басейн | 72 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Падгалішкі |
Вусце | Лебяда |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лебяда → Нёман → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Шчучынскі раён, Воранаўскі раён |
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 72 км² (76[2] км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Падгалішкі. Пойма месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 12,1 км ад вытоку. Вадазбор раўнінны.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вялікая Лябёдка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 519. — 575 с., іл. — 10 000 экз.