Вялікая Фінляндыя

Тэрмін Вялікая Фінляндыя (фінск.: Suur-Suomi) абмяркоўваўся ў асяроддзі фінскіх ірэдэнтыстаў з XIX ст. і выказаў фінскую версію еўрапейскага нацыяналізму — панфінланізм, яшчэ тады, калі Фінляндыя тэрытарыяльна ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.

Межы сучаснай Фінляндыі адзначаны блакітным колерам. «Вялікая Фінляндыя» ўключае тэрыторыі, якія раней належалі Фінляндыі, у тым ліку Усходнюю Карэлію (сіне-шэры колер), Эстонію і Інгерманландыю (цёмна-сіні колер), увесь Фінмарк (зялёны) і частка Даліны Турнэ-Эльва (фіялетавы). Карта паказвае межы Фінляндыі згодна з Тартускай дамовай 1920 года і Парыжскай мірнай дамовай 1947.

Варыянт стварэння і ўзнікнення Вялікай Фінляндыі ўяўляе сабой такую карту: акрамя ўласна Фінляндыі, яна ўключае ў сябе тэрыторыі, населеныя пераважна этнічна звязанымі народамі фіна-угорской групы: карэламі, эстонцамі, вепсамі і г. д. Ідэя стварэнне Вялікай Фінляндыі мела вялікі ўплыў на фінскае грамадства ў 1917, падчас інтэрбэлума і пасля Другой сусветнай вайны.

Тэрыторыя «Вялікай Фінляндыі» на карце Паўночнай Еўропы

Найбольш маштабная версія Вялікай Фінляндыі была абмежавана так званымі натуральнымі межамі, якія ахопліваюць тэрыторыю, населяет фінамі і карэламі, у межах ад Белага мора да Анежскага возера, далей уздоўж ракі Свір і ракі Нявы — або, у больш сціплым варыянце, ад ракі Сястры — да Фінскага заліва (гэта былі ранейшыя межы Вялікага Княства Фінляндскага ў межах Расійскай імперыі). Некаторыя прыхільнікі таксама ўключаюць у склад Вялікай Фінляндыі Інгерманландыю, Эстонію, Паўночны Фінмарк і даліну Турнэ-Эльва.

У некаторых планах межы Вялікай Фінляндыі ўключалі ўсю вобласць ад Батнічнага заліва да Уральскіх гор і нават частку абласцей Заходняй Сібіры, дзе некаторыя прадстаўнікі фінскага этнасу жывуць і па сёняшні час.