Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі
Вячаслаў Камінскі (нар. 5 ліпеня 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік.
Поўнае імя | Вячаслаў Сяргеевіч Камінскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1988[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».
У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам[3]. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).
У лютым 2016 года пакінуў «Славію»[4] і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр[5], аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб[7].
У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[8], але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[9] і перайшоў у «Клецк».
У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна»[10]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», з якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на год. У 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы, стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, але не поле не выхадзіў. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец»[11].
Дасягненні правіць
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | Лакаматыў | 9 | −9 | |
2007 | Д3 | СКВІЧ | 13 | −12 | |
2008 | дубль | Лакаматыў | 3 | −1 | |
2009 | Д3 | Маладзечна | 22 | −26 | |
2010 | Д3 | Маладзечна | 22 | −39 | |
2011 | Д3 | Забудова | 29 | −28 | |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | 17 | −6 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 15 | −16 | |
2014 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 6 | −5 | |
2014 (2) | Д2 | Слонім | 4 | −8 | |
2015 | Д1 | Славія | 2 | −4 | |
2016 | Д2 | Орша | 25 | −28 | |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | 2 | −4 | |
2017 (2) | Д2 | Прамень | 0 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Орша | 7 | −12 | |
2018 (2) | Д3 | Клецк | 8 | −7 | |
2019 (1) | Д3 | Андэрдог | 13 | −10 | |
2020 | Д3 | Астравец | 20 | 1 / −25 | |
2021 | Д3 | Астравец | 21 | −12 | |
2022 | Д2 | Астравец | 5 | −7 | |
2023 | Д2 | Астравец | 0 | 0 |
Крыніцы правіць
- ↑ Vyacheslav Kaminskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vyacheslav_kaminski/
- ↑ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ "Славия" рассталась с Каминским (руск.). football.by (16 лютага 2016). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Каминский и Трапашко приглашены на просмотр в "Славию" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2017.
- ↑ Голкиперы Аснин и Каминский стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Олег Сидоренков: "Считаю, удалось достойно сыграть с чемпионом" (руск.). football.by (16 чэрвеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками "Луча" (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Попурри. “Торпедо” принял Владимир Невинский (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Вратарь Каминский вернулся в "Молодечно" (руск.). football.by (16 жніўня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (руск.). football.by (2 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.