Вячаслаў Ульянавіч Бука

біяхімік

Вячаслаў Ульянавіч Бука (нар. 20 кастрычніка 1942, вёска Маркі, Шаркаўшчынскі раён) — беларускі біяхімікДоктар біялагічных навук, прафесар.

Вячаслаў Ульянавіч Бука
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1942(1942-10-20) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. У 1964 годзе накіраваны ў Пагост-Загародскую сельскую бальніцу Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе працаваў урачом, а пасля галоўным урачом Бобрыкаўскай сельскай бальніцы. З 1966 года працаваў у Брэсце, спачатку ўрачом, а потым загадчыкам аддзялення Брэсцкага гарадскога радзільнага дома. У 1971 годзе пераехаў у Гродна па запрашэнні прафесара Ю. М. Астроўскага, які арганізаваў Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў Акадэміі навук БССР. У 1976 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР (з 2006 года — Інстытут фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай Акадэміі навук, а з 2012 года — Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі). Працаваў малодшым, потым старшым і вядучым навуковым супрацоўнікам. З 1990 года загадваў лабараторыяй эксперыментальнай гепаталогіі. У 1996-98 гадах адначасова з’яўляўся намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. З 2006 года па 2020 год загадваў аддзелам біяхімічнай фармакалогіі. У 1979 годзе абараніў у Інстытуце фізіялогіі АН БССР кандыдацкую дысертацыю «Роля тыяміна і яго вытворных у рэгуляцыі абмена тлустых кіслот», у 1989 годзе ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе — доктарскую дысертацыю «Узаеамаадносіны этанола і ацэтальдэгіда з простагландзінавай сістэмай у печані». Навуковае званне прафесара атрымаў у 2000 годзе. Узначальваў у 2007—2012 гг. спецыялізаваны савет па абароне дысертацый пры Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

З’яўляецца аўтарам больш чым 650 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і раздзелаў у калектыўных манаграфіях. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 5 кандыдацкіх дысертацый. Лаурэат прэміі НАН Беларусі за 2008 год. Лаурэат міжнароднай прэміі Харэзмі (Khwarizmi International Award), 2013 г. Лаўрэат прэміі ТОП-10 НАН Беларусі за 2015, 2020 і 2021 гады. Член Міжнароднага  (ISBRA) і Еўрапейскага (ESBRA)  таварыства по біямедыцынскаму вывучэнню алкагалізму з 1993 г. і Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнню печані (EASL) з 1991 г. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1995) і Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996). З’яўляецца членам рэдкалегій і рэцэнзентам шэрагу міжнародных і еўрапейскіх навуковых часопісаў.

Стажыраваўся у універсітэтах Гётынгена, Ены, Эрлангена — Нюрнберга (Германія), Турына (Італія). Чытаў лекцыі у універсітэтах Германіі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Венгрыі, Польшчы. Выкладаў біяхімію і фізіялогію у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. З 2013 г. па 2019 г. з’яўляўся запрошаным прафесарам Вышэйшай медыцынскай школы ў Беластоку (Польшча). З верасня 2020 года — ганаровы прафесар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Бібліяграфія правіць

  • В. Буко. Защита для печени. Навука. 2020. № 4.
  • В. Буко. Против диабета и для здоровья печени. Навука. 2022. № 3.
  • Buko V., Belonovskaya E., Kavalenia T., Ilyich T., Kirko S., Kuzmitskaya I., Moroz V., Lapshina E., Romanchuk A., Zavodnik I. Anthocyanin-Rich Extract of Red Cabbage Attenuates Advanced Alcohol Hepatotoxicity in Rats in Association with Mitochondrial Activity Modulation. European Pharmacolgical Journal. 2022, 69(1), 74-85
  •  Buko V, Zavodnik I, Budryn G, et al. Chlorogenic acid protects against advanced alcoholic steatohepatitis in rats via modulation of redox homeostasis, inflammation, and lipogenesis. Nutrients 2021, 13, 4155.
  • Hachkova H, Nagalievska M, Soliljak Z, Kanyuka O, Kucharska AZ, Sokół-Łętowska A,  Buko V, Sybirna N. Medicinal plants Galega officinalis L. and yacon leaves as potential sources of antidiabetic drugs. Antioxidants. 2021, 10 (9), 1362. 
  • Diesinger T, Lautwein A, Buko V, et al. ω-Imidazolyl-alkyl derivatives as new preclinical drug candidates for treating non-alcoholic steatohepatitis. Physiological Report, 2021; 9(6):e14795.
  • Diesinger T, Lautwein A, Bergler S, Buckert D, Renz C, Dvorsky R, Buko V, et al. A new CYP2E1 inhibitor, 12-imidazolyl-1-dodecanol, represents a potential treatment for hepatocellular carcinoma. Canadian Journal of Gastroenterology and Hepatology, Volume 2021 |Article ID 8854432
  • Hachkova H, Nagalievska M, Soliljak Z, Kanyuka O, Kucharska AZ, Sokół-Łętowska A,  Buko V, Sybirna N. Medicinal plants Galega officinalis L. and yacon leaves as potential sources of antidiabetic drugs. Antioxidants. 2021, 10 (9), 1362
  • Belica-Pacha S., Daśko M., Buko V., et al. Thermodynamic studies of interactions between sertraline hydrochloride and randomly methylated β-cyclodextrin molecules supported by circular dichroism spectroscopy and molecular docking results. International Journal of Molecular Sciences. 2021, Volume 22, Issue 22, 12357    
  • Buko V, Zavodnik I., Palecz B., Stepniak A., Kirko S., et al. Betulin/2-hydroxypropyl-β-cyclodextrin inclusion complex: Physicochemical characterization and hepatoprotective activity. Journal of Molecular Liquids, 2020; 309:113118
  • Diesinger T, Buko V, Lautwein A, Dvorsky R, Belonovskaya E, et al. Drug targeting CYP2E1 for the treatment of ASH. PLoS ONE, 2020; 15(7): e0235990  
  • Buko V, Bakunovich A, Astrowski A,  et al. Polysaccharides of Mushroom Phallus impudicus Mycelium: Immunomodulating and Wound Healing Properties. Modern Food Science and Technology, 2019, 35 (9):30-37
  • Buko V, Kuzmitskaya I, Kirko S., et al. Betulin attenuated liver damage by prevention of hepatic mitochondrial dysfunction in rats with alcoholic steatohepatitis. Physiology International. 2019, 106(4):323-334
  • Zavodnik I., Buko V., Lukivskaya O., et al. . Cranberry (Vaccinium macrocarpon) peel polyphenol-rich extract attenuates rat liver mitochondria impairments in alcoholic steatohepatitis in vivo and after oxidative treatment in vitro. Journal of Functional Foods, 2019, 57:83-94.
  • Budryn G., Żyżelewicz D., Buko V., et al. Evaluation of antifibrotic effects of coffee and cocoa extracts in rats with thioacetamide-induced fibrosis. European Food Research and Technology, 2018, 244 (12): 2107—2115
  • Buko V, Zavodnik V, Kanuka O, et al. Antidiabetic  effect and erythrocyte stabilization by red cabbage extract in streptozotocin-treated rats. Food & Function, 2018, 9:1850-1863
  • Buko V., Palecz B., Belica-Pacha S., Zavodnik I. . The supramolecular complex of sertraline with cyclodextrins: physicochemical and pharmacological properties. In: Nano- and Microscale Drug Delivery Systems: Design and Fabrication. Ed. A.M. Grumezescu. Elsevier. Amsterdam-Oxford-Cambridge, 2017. p. 343—356 (Раздзел у манаграфіі)
  • Buko V, Zavodnik I, Lukivskaya O, Naruta E, Palecz B, Belica-Pacha S, Belonovskaya E, Kranc R, Abakumov V. Cytoprotection of pancreatic β-cells and hypoglycemic effect of 2-hydroxypropyl-β-cyclodextrin: sertraline complex in alloxan-induced diabetic rats. Chem Biol Interact. 2016;244:105-12.
  • Buko V, Belonovskaya E, Naruta E, Lukivskaya O, Kanyuka O, Zhuk O, Kranc R, Stoika R, Sybirna N. Pituitary tumor transforming gene as a novel regulatory factor of liver fibrosis. Life Sci. 2015;132:34-40.

Літаратура правіць