Пустынкі (Мсціслаўскі раён)

былая вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Пусты́нкі[1] (трансліт.: Pustynki, руск.: Пустынки) — былая вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета.[2]

Вёска
Пустынкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Пустынкі на карце Беларусі ±
Пустынкі (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Пустынкі (Мсціслаўскі раён)
Пустынкі (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Пустынкі (Мсціслаўскі раён)

Геаграфія правіць

Вёска знаходзілася за 10 км на поўнач ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-ЦэнтральнаяКрычаў I.
Рэльеф раўніна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ рака Аслянка (прыток ракі Сож).
Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МсціслаўМагілёў.

Гісторыя правіць

 
Пустынскі манастыр у 1909 годзе

Вёска ўзнікла ў сувязі з заснаваннем тут у 1380 годзе Пустынскага Успенскага манастыра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры.

У 1500 годзе сяло ў Мсціслаўскай воласці, уласнасць манастыра. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ў Мсціслаўскім павеце, 12 двароў, 131 жыхар, млын. У 1850 годзе ў Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 124 жыхары.

У XVIII—XIX стагоддзях дзейнічала царква, у 1870 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897 года 36 двароў, 184 жыхары. У манастыры было 5 двароў, 64 жыхары, вадзяны млын, сукнавальня, царкоўнапрыходская школа, 3 мураваныя царквы, 2 капліцы. У 1909 годзе 42 двары, 234 жыхары.

З 17 ліпеня 1924 года ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, размяшчалася ў былым манастыры (у 1926 годзе 80 вучняў). У 1926 годзе 8 двароў, 57 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Колас», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска пад акупацыяй Германіі. Пасля вызвалення некаторы час працаваў дзіцячы дом. У 1976 годзе далучана вёска Зялёны Лес. У 1990 годзе 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — горад Мсціслаў).

Насельніцтва правіць

  • 1785 год — 12 двароў, 131 жыхар
  • 1850 год — 20 двароў, 124 жыхары
  • 1897 год — 36 двароў, 184 жыхары (у манастыры 5 двароў, 64 жыхары)
  • 1909 год — 42 двары, 234 жыхары
  • 1926 год — 8 двароў, 57 жыхароў
  • 1990 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары

Планіроўка правіць

Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы былі пастаўлены ўздоўж мясцовай дарогі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
  2. Пустынкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 72-73. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.

Спасылкі правіць