Віктар Іванавіч Кунцэвіч

Віктар Іванавіч Кунцэвіч (псеўданім Аркадзь Аржаны; нар. 21 сакавіка 1957, в. Красны Бор, Бялыніцкі раён) — беларускі паэт.

Віктар Іванавіч Кунцэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1957(1957-03-21) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Ількавіцкай васьмігадовай школе. Скончыў Магілёўскае ГПТВ № 54, у 1995 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў на Магілёўскім заводзе зборнага жалезабетона № 7, вадзіцелем таксі ў Магілёўскім таксаматорным парку № 1, карэспандэнтам магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (1996—1998), у гарадской газеце «Веснік Магілёва» (1999), з 2000 г. прадпрымальнік па перавозцы пасажыраў маршрутнага таксі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Жыве ў Магілёве.

Творчасць правіць

Аўтар кніг паэзіі «Зваротныя масты» (1996), «Горкая спакуса» (1999), «Одинокий дождь» (2005), «Гул у звоне» (2010).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дуктов, В. От полноты души / Владимир Дуктов // Магілёўскія ведамасці. — 2006. — 19 снежня. — С. 5 : фота.
  • Камкоў, П. «Я жадаю цішыні…» / Пятро Камкоў // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 17 чэрвеня. — С. 7.
  • Прыдняпроўе — край талентаў : альманах / [укладальнік У. І. Бацкалевіч; уступнае слова У. Дуктава]. — Мінск, 2014. — С. 93 : фота.

Спасылкі правіць