Вікінг Эгелінг (21 кастрычніка 1880, Лунд — 19 мая 1925, Берлін) — шведскі авангардны мастак і рэжысёр, творчасць якога звязана з дадаізмам, канструктывізмам і абстракцыянізмам. Адзін з заснавальнікаў абсалютнага кіно і візуальнай музыкі. Яго фільм «Дыяганальная сімфонія» (1924) — адзін з першых абстрактных фільмаў у гісторыі эксперыментальнага кіно. Вучыўся ў Акадэміі Брэра ў Мілане, у 1911 годзе пераехаў у Парыж, дзе, працягваючы займацца жывапісам, захапіўся эксперыментальным кінематографам. Дзякуючы знаёмству з Хансам Арпам і Трыстанам Тцара ў 1918 годзе ўвайшоў у цюрыхскі гурток дадаістаў. У 1919 годзе арганізаваў майстэрню разам з Хансам Рыхтэрам у яго маёнтку Клейнхольцыг пад Берлінам.

Вікінг Эгелінг
Род дзейнасці кінарэжысёр, мастак, рысавальнік, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, bookkeeper, мастак-мультыплікатар, кінематаграфіст, рэжысёр
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1880(1880-10-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1925(1925-05-19)[4][5][…] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. O'Konnor L. Viking Eggeling 1880-1925 - artist and film-maker - life and work Праверана 11 студзеня 2017.
  2. Viking Eggeling
  3. Bendazzi G. Foundations - The Golden AgeTaylor & Francis, 2016. — P. 57. — ISBN 978-1-138-85452-9
  4. Viking Eggeling // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00057728
  5. Viking Eggeling // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.