Вікіпедыя на эсперанта

Вікіпедыя на эсперанта (на эсперанта: Vikipedio en Esperanto) — раздзел Вікіпедыі на мове эсперанта. Адкрыты ў лістападзе 2001 года. Па стану на май 2016 года ў раздзеле амаль 230 000 артыкулаў; тым самым раздзел займае 32-ю пазіцыю сярод усіх раздзелаў па гэтаму параметру[1].

Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на эсперанта
эспер.: Vikipedio en Esperanto
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL eo.wikipedia.org (эсп.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова эсперанта
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 11 мая 2001 і 6 лістапада 2001
Колькасць артыкулаў 352 762
Колькасць выяў 17 761
Колькасць старонак 792 720
Колькасць правак 8 691 897
Зарэгістраваных удзельнікаў 222 911
Актыўных удзельнікаў 312
Адміністратараў 12
Глыбіня 17,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статыстыка правіць

Па стану на 26 красавіка 2024 года раздзел Вікіпедыі на эсперанта утрымлівае 352 762 артыкулы. Зарэгістравана 222 911 удзельнікаў, з якіх 312 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, 12 удзельнікаў маюць статус адміністрарара. Агульная колькасць правак складае 8 691 897

Гісторыя раздзела правіць

Вікіпедыя на эсперанта была створана адным з актывістаў эсперанта-руха, Чакам Смітам (англ.: Chuck Smith), грамадзянінам ЗША, які ў той час працаваў добраахвотнікам ў Ротэрдаме, у штаб-кватэры Сусветнай асацыяцыі эсперанта (UEA). Праект быў падтрыманы адным з заснавальнікам Вікіпедыі Брайанам Віберам (Brion Vibber), які добра валодае мовай эсперанта. Пазней, да праекта далучыўся іншы эсперантыст, сябра Джымі Вэйлза (англ.: Jimmy Wales), Арно Лагранж (фр.: Arno Lagrange), які доўгі час быў сцюардам у Вікіпедыі, а зараз з'яўляецца бюракратам і адміністратарам эсперантамоўнай Вікіпедыі[2].

Вялікае значэнне для папулярызацыі Вікіпедыі на эсперанта мела тое, што Чак Сміт асабіста ездзіў на моладзевыя эсперанта-сустрэчы, расказваючы аб важнасці свабоднай энцыклапедыі для рассеянага моўнага грамадства з абмежаванымі рэсурсамі, якім з'яўляецца эсперанта-грамадства. Захавалась яго інтэрв'ю эсперанта-службы міжнароднага польскага радыё (Радыё Палонія) ад 28 красавіка 2002 года[3]. Пазней намаганні Чака Сміта падрымалі і іншыя актывісты. На эсперанта былі выданы брашуры з кіраўніцтвам для карыстальніка Вікіпедыі-пачаткоўца (гл. раздзел «Літаратура»).

Удзельнікі эсперантамоўнай Вікіпедыі перакананы, што гэты раздзел асабліва добра адпавядае ідэалам свабоднай энцыклапедыі, таму што дазваляе носьбітам розных моў і культур сумесна працаваць над артыкуламі, робячы іх сапраўды нейтральнымі, што не заўсёды атрымліваецца ў раздзелах на этнічных мовах, дзе агульнапрызнаныя ў дадзенай культуры стэрэатыпы могуць фіксавацца ў энцыклапедычных артыкулах як факты. Акрамя таго, удзельнікі з розных краін ужываюць больш шырокае кола крыніц інфармацыі, практычна недаступнае карыстальнікам з якой-небудзь адной краіны. Гэтая ж перавага праяўляецца падчас праверкі краіназнаўчай інфармацыі, якую часта ажыццяўляюць удзельнікі з адпаведнай краіны, лепш знаёмыя з сітуацыяй.

Цікавым эфектам ранняй папулярнасці раздзела на мове эсперанта стала ўзнікненне раздзелаў на этнічных мовах, заяўкі на стварэнне якіх давалі мясцовыя эсперантысты. Напрыклад, вядома, што грузінскі раздзел быў створаны ў 2003 годзе паводле заяўкі тбіліскага эсперантыста Аўтандзіла Абуладзэ[4]. Заснавальнікам Чэшскай Вікіпедыі і першым яе актыўным рэдактарам стаў эсперантыст з Брно Міраслаў Малівец[5][6]. Эсперантысты з вопытам правак у эсперантыстскім раздзеле мелі непасрэднае дачыненне да стварэння ці ранняга развіцця рускага, асецінскга, чувашскага і, магчыма, іншых раздзелаў Вікіпедыі.

Вікіпедыя на эсперанта мае вялікае значэнне для эсперанта-грамадства. абмеркаванні таго, што адбываецца ў эсперанта-раздзеле Вікіпедыі нярэдка выліваецца ў сродкі масавай інфармацыі на мове эсперанта, як гэта было, напрыклад, у 2006 годзе, калі на выдаленне быў выстаўлены артыкул «Носьбіты эсперанта з нараджэння» (Denaskaj Esperanto-parolantoj) — вялікі аналітычны артыкул аб становішчы спраў з захаваннем прыватнасці ў эсперанта-Вікіпедыі з'явілась тады ў «Libera Folio», найбольш чытаемым інтэрнэт-выданні на эсперанта[7]. З 2004 года[8] матэрыялы аб Вікіпедыі рэгулярна з'яўляюцца ў часопісе «Esperanto» (орган Сусветнай арганізацыі эсперанта, UEA.

Дзякуючы аўтаматычнаму заліванню артыкулаў-нарыхтовак па гарадам Германіі, муніцыпалітэтам Італіі, гарадам Бразіліі і астранамічным аб'ектам раздзел двойчы хутка павялічваў колькасць артыкулаў. Але на ўзроўні 80 тысяч артыкулаў грамадства вырашыла, што дадзенае аўтаматычнае заліванне дыскрэдытуе якасць энцыклапедыі і было вырашана болей яго не выкарыстоўваць.

15 чэрвеня 2008 года вікіпедыя на эсперанта дасягнула адметкі 100 000 артыкулаў[9].

18 лістапада 2008 года ў раздзеле быў уведзены механізм правркі артыкулаў.

10 жніўня 2011 года Вікіпедыя на эсперанта дасягнула адзнакі 150 000 артыкулаў, 23 студзеня 2013 года — 175 000 артыкулаў, 13 жніўня 2014 года — 200 000 артыкулаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. List of Wikipedias Архівавана 8 ліпеня 2008.
  2. Арно Лагранж нават балатаваўся ў Савет папячыцеляў Фонда Вікімедзяі, але заняў 8-у месца з 17. У сваёй праграме Лагранж заклікаў ажыццявіць меры па большай інтэрнацыяналізацыі грамадства Вікіпедыі [1](недаступная спасылка).
  3. La unua intervjuo kun chuck smith. la fondinto de la Vikipedio en Esperanto. la 28-an de aprilo 2002 de Radio Polonia (mp3, ogg)
  4. Па яго асабістаму сведчанню ў ka.wikipedia.org
  5. «Česká Wikipedie vznikla v průbĕhu roku 2002» Otcem zakladatelem a prvním správcem se stal Miroslav MALOVEC(недаступная спасылка) // LUPA.cz
  6. старонка Мірослава маловеца ў чэшскім раздзеле Вікіпедыі
  7. Libera Folio: Puflika listo de denaskuloj kaŭzas disputon (эсп.)
  8. Esperanto (2004. januaro. p. 6/7/12): Arno Lagrange k.a.: Esperanta Vikipedio atingis 10 000 artikolojn (інтэрв'ю з актывістамі эсперанта-раздзела ў сувязі са з'яўленнем 10-тысячнага артыкула ў раздзеле)
  9. Заяўленне для прэсы