Вішоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Вішо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вішоў.

Вішоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вішоў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Карпікаў Дзмітрый Анатолевіч
Кіраўнік спраў Капшук Вольга Генадзеўна
Насельніцтва (2019) 2 457
Плошча
  • 173,75 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2232
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вішова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Нежкаўскага і Рафалаўскага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Прыхабскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня)[2]. У 1981 годзе вёска Вішова, цэнтр сельсавета, перайменавана ў Вішоў. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Галоўчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка і Сцяпанаўка)[3]. 20 ліпеня 2015 года скасавана вёска Старое Ляда[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2266 чалавек[5], з іх 94,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2457 чалавек[7].

Прамысловасць правіць

Прадпрыемствы — ААТ "ПМК-83 «Вадбуд», Бялыніцкі СВК "Калгас «Радзіма»

Гандаль і бытавыя паслугі правіць

Гандаль — 18 крам.

Бытавыя паслугі — 2 комплексных прыёмных пункта па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура правіць

Адукацыя — 1 СШ, 1 ВВК ДСПШ, 1 дзіцячы сад.

Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 3 ФАПа.

Культура — 1 СЦКД, 1 СДК, 3 СК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы правіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 14 воінскіх пахаванняў. Мемарыяльны комплекс «Сцефанава».

Састаў правіць

Уключае 31 населены пункт.

Скасаваныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць