Галоўчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

@Tichtinhhoitho Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Галоўчын.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда)[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакулле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка, Сцяпанаўка)[3]. 20 ліпеня 2015 года скасаваны пасёлак Пушча[4], 24 студзеня 2017 года — пасёлак Кастрычнік[5], 23 чэрвеня 2017 года — пасёлак Ленінскі[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1910 чалавек[7], з іх 95,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1207 чалавек[9].

Прамысловасць правіць

Прадпрыемствы — СПК «Кудзін».

Гандаль і бытавыя паслугі правіць

Гандаль — 10 крам. Бытавыя паслугі — 1 комплексны прыёмны пункт па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура правіць

Адукацыя — 1 САШ, 1 базавая школа, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 1 ФАП. Культура — 2 СДК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы правіць

Воінскія пахаванні — 10 месцаў.

Рэшткі Галоўчынскага замка.

Склад правіць

Уключае 21 населены пункт:

Скасаваныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 20 июля 2015 г. № 14-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  5. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 24 января 2017 г. № 30-3 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2018. Праверана 26 лістапада 2023.
  6. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 23 июня 2017 г. № 32-8 Об упразднении поселка Ленинский Головчинского сельсовета Белыничского района
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.