Гао Ке-гун (1248 — 1310) — выбітны кітайскі мастак часоў дынастыі Юань.

Гаа Ке-гун
Фатаграфія
Дата нараджэння 1248[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1310[1][3][…]
Грамадзянства
Бацька Gao Heng[d][4]
Род дзейнасці мастак, паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ён паходзіў са старажытнага уйгурскага клана, прадстаўнікі якога жылі на паўночным усходзе Кітая. Адразу пасля абвяшчэння дынастыі Юань Гаа Ке-гун быў прыняты на службу мангольскімі ўладамі. Зрабіў паспяховую кар’еру, даслужыўся да звання гуна, накшталт герцага, а пасля да пасады начальніка Дэпартамента пакаранняў. У 1299 годзе быў уведзены ў штат адноўленай Акадэміі Ханьлінь. Знаходзячыся пры двары, Гаа Ке-гун падтрымліваў цесныя сувязі з саноўнікамі-кітайцамі, у прыватнасці з Чжаа Мэнфу. Памёр у 1310 годзе Даду.

Творчасць правіць

 
Зялёныя пагоркі і белыя хмары

Гаа Ке-гун тварыў у жанрах: шань-шуй (山水, «жывапіс і малюнак гор і вод») і мо-чжу (墨竹, «бамбук, намаляваны тушшу»). У яго кампазіцыях на апошнюю з дзвюх тэм знайшла працяг традыцыя малюнкаў бамбука ў спалучэнні з каменнымі глыбамі і сама стылістычная манера, распрацаваная прадстаўнікамі і паслядоўнікамі школы «мастакоў-літаратараў», у першую чаргу Ван Цінюнем. Вядома некалькі карцін Гаа Ке-гуна ў гэтым жанры, у прыватнасці «Бамбук пад дажджом», «Бамбук і камяні».

Пейзажны жывапіс Гаа Ке-гуна адрозніваецца трохі большай стылістычнай разнастайнасцю, чым яго «бамбукавыя» кампазіцыі. Грунтуючыся на творчых знаходках Мі Фу і іншых прадстаўнікоў «паўднёвай» пейзажнай школы, ён выкарыстаў таксама дасягненні майстроў акадэмічнага пейзажу эпохі Паўночнай Сун, у першую чаргу, Лі Чэна  (руск.). Аб такім падыходзе сведчыць самы вядомы яго твор — карціна «Вясновыя горы ў чаканні дажджу», дзе ўзнаўляецца тыповы для «туманна-хмарнага» стылю пейзаж — горы, якія выступаюць з дымчатай заслоны, і дапоўненыя выразна выпісанымі на пярэднім плане малюнкамі дрэў. Трохі ўзнёслая перспектыва, багацце паветранага асяроддзя, якое запаўняе сабой верхнюю частку скрутка і падзяляе пярэдні і задні планы, ствараючы ўражанне разрэджанасці і глыбіні прасторы.

Аналагічнымі кампазіцыйна-стылістычнымі рысамі адзначана карціна Гаа Ке-гуна — «Хмарныя пікі, пахкія пікі» або іншая назва «Аблокі, якія распасціраюцца над духмянымі пікамі».

Зноскі

  1. а б Gao Kegong // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gao Kegong // Gao Kegong // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00070527 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kegong Gao // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б China Biographical Database

Літаратура правіць

  • Sullivan M. Symbols of Eternity: Landscape Painting in China. Stanford, 1979