Гарадзенскі гармідар

«Гарадзенскі гармíдар» — дэбютны студыйны альбом беларускага панк-рок-гурта «Dzieciuki», які выў выдадзены 10 лютага 2014 года выдавецтвам «Гарадзенская бібліятэка». Прэзентацыя альбома адбылася 22 лютага 2014 года ў мінскім клубе «Re:Public» разам з гуртам Тлушч і Pomidor/off.

Гарадзенскі гармідар
музычны альбом Dzieciuki
Дата выпуску 2014
Першая старонка часопісу «Мужыцкая Праўда» са звяртаннем «Dzieciuki» (тэкст напісан беларускай лацінкай)

Назва альбома спасылае на яго хаатычнасць (гармідар азначае кавардак, ералаш, талпатварэнне) і на тое, што гурт паходзіць з Гародні (дарусіфікаваная назва Гродна).

Частка тэкстаў альбома была прысвечаная беларускім паўстанцам і партызанам розных часоў: каліноўцам, балахоўцам, «лясным братам» (магчыма памылка, ці проста супадзенне прыдуманай назвы для спева і ляснымых братоў з краін Балтыі. Спеў «Сумнае рэгі» была аб масавых расстрэлах у Курапатах і Хатыні. У плане гучання крытыкі знайшлі музыку падобнай да ірландскага панк-рока. Матэрыял альбома крытыкавалі за пэўную «сыраватасць» і «няроўнасць». На думку музычнага крытыка Сяргея Будкіна гурт стаў ўлюбёнцамі публікі па той прычыне, што заняла нішу нацыянальнаарыентаванага панку, чаго раней не было[1]. Прэзентацыя альбома прайшла ў Мінску ў клубе «Re:Public», аднак наступны канцэрт у Брэсце быў адменены мясцовым аддзяленнем КДБ[2][3]. Затым музыкі адправілася з гастролямі ў Польшчу, Германію, Чэхію, Славакію і Аўстрыю.

Частка спеваў альбома ўжо была напісана да яго, калі гурт выпускаў свой аднаймены міні-альбом. «Мужыцкая праўда» і «Хлопцы-балахоўцы» ўспрымаюцца няйначай як візытоўкі гурта. Былі таксама спевы-кавэры, напрыклад «The Real McKenzies» («Па гарах») і Захара Мая («Нашы танкі»): «Калі нашыя танкі заедуць у Менск, я шмат каго павешу», — пяецца ў жартаўлівым нумары ад імя гарадзенскіх панкаў (у арыгінале пелася пра Маскву і панкаў з Ленінграду).

Франтмэны гурта Алесь Дзянісаў і Паша «Трабл» ды аўтар большасьці тэкстаў Дзяніс Жыгавец вырашылі заняцца патрыятычным выхаваннем моладзі ды давесьці тэзу пра беларусаў як пра шалёны і нескароны народ насуперак стэрэатыпу пра прыгнечанага, на ўсё згоднага і талерантнага чалавека, што жыве недзе на ўскрайку Расійскай імперыі. «Гарадзенскі гармідар» уяўляе з сябе кароткі курс гісторыі Беларусі, а дакладней, гісторыі змагання за Беларусь: паўстанне Каліноўскага, антысавецкі супраціў, Курапаты і Хатынь — усё гэта сустракаецца ў спевах «Дзецюкоў». «Гістарычную» канцэпцыю парушаюць некалькі трэкаў, якія не адносяцца агульнай тэмы альбома, як «Песня гарадзенскага гастарбайтэра» ці «Танкі», што таксама спасылае на назву альбома — гармідар.

Разнастайнасць дасягаецца яшчэ і за кошт багатага інструментарыю: у спевах гучаць, акрамя звыклых для панку, гітары, баса ды бубнаў, яшчэ дуда і акардэон, што выдзяляе гурт з жанру, часам далучаюцца яшчэ флейта і гармонік. Вакальныя ролі падзеленыя прыблізна напалову між Алесем Дзянісавым, якія былі музыкамі ў гуртах «КальЯн» і «Людзі на балоце», таксама вакальныя партыі ёсць і ў Пашы «Трабла».[4]

Змест правіць

Назва Працягласць
1. «Мужыцкая праўда» (Спеў пра беларускую нацыянальную самасвядомасць і першую беларускую газету «Мужыцкая праўда», дзе Кастусь Каліноўскі звяртаўся да беларусам словам «дзецюкі», адкуль паходзіць назва гурта) 2:11
2. «Хлопцы-балахоўцы» (Спеў пра беларускіх змагароў на чале з Булак-Балаховічам) 3:17
3. «Сумнае рэгі» (Спеў пра трагедыю беларускага народа пад акупацыяй камуністаў і нацыстаў, якая паказваецца праз растрэлы на Курапатах і спаленне Хатыні) 4:27
4. «Косю» (На «косю» — адгукаецца конь. Спеў-алюзія на неспакойную гісторыю беларускага народу, дзе герой кліча каня, пытаючы яго, дзе ён знаходзіцца. Конь — гэта алюзія-адказ на праблемы, якія дакрануліся да беларусаў у гісторыі) 2:58
5. «Лясныя браты» (Спеў прысвечаны беларускаму антысавецкаму партызанскаму руху. Назва ці з’яўляецца спасылкай на тое, што антыкамуністычныя партызаны хаваліся ў лясах і мелі братэрскія адносіны, ці з’яўляецца часкай памылкай, калі балтыйскіх лясных братоў блытаюць з беларускім антыкамуністычным партызанскім рухам.) 2:11
6. «Карчма» (Спеў распавядае пра звычайны дзень у карчме, якія раней былі вельмі папулярныя на Беларусі. Піўная культура была часткай беларуская беларускай культуры, якая адрознівала беларусаў ад такіх суседніх народаў, як рускія і ўкраінцы, што падцверджваецца распаўсюджанасцю корчм на тэрыторыі Беларусі (асабліва, заходняй)) 3:54
7. «Частуханы» (Спеў пра звычайных людзей, якія хочуць весці вясёлы стан жыцця) 3:20
8. «Забытая магіла» (Спеў пра цяжкі лёс беларусаў у першай палове XX стагоддзя, які паказваецца праз невядомага партызана, які ваяваў супраць камуністычных і нацысцкіх (у спеве — фашысцкіх, што звязана з памылкай, калі нацызм лічаць сінонімам, ці праявай фашызму) акупантаў) 4:55
9. «Песня пра гарадзенскага гастарбайтэра» (Спеў распавядае пра беларускую эміграцыю і яе цяжкасці, звязаныя з развітаннем з Радзімай) 3:08
10. «Нашыя танкі» (Кавэр на спеў Захара Мая, дзе спяваецца пра ленінградскіх панкаў, якія ўязджаюць на танках у Маскву. Спеў з’яўляецца прыкладам класічнага еўрапейскага рэгіяналізму, калі жыхары розных рэгіёнаў адной краіны недалюбліваюць адзін аднаго, а таксама, калі падобная сітуацыя адбываецца з адносінамі да сталіцы) 2:19
11. «Па гарах» (Жартоўны спеў-кавэр (The Real McKenzies) пра людзей, якія любяць вандраваць пешшу) 2:29

Удзельнікі правіць

Музыкі правіць

Іншыя правіць

  • Дзяніс Жыхавец – тэксты
  • Стыў Крамер – запіс
  • Павел Сініла – майстэрынг
  • Вера Стома – вокладка

Зноскі правіць

  1. Dzieciuki «Гарадзенскі гармідар» (+аўдыё) | Experty.by — белорусская музыка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2017. Праверана 13 чэрвеня 2017.
  2. Канцэрт гурта Dzieciuki забаронены берасьцейскім КДБ (відэа і камэнтар гурта). Тузін Гітоў. Слушны музычны партал
  3. У Брэсце адмянілі канцэрт гурта «Dzieciuki» Архівавана 1 мая 2021.
  4. КАРОТКІ КУРС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ АД ГАРАДЗЕНСКІХ ПАНКАЎ. Тузін Гітоў. Слушны музычны партал Архівавана 1 мая 2021.