Гарошак нарбонскі
Гаро́шак нарбонскі[3] (Vicia narbonensis) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Гарошак нарбонскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Падвід | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60[3] см. Сцябло прамое, рабрыстае, апушанае па рэбрах. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, з вусікам. Ніжняе лісце складаецца з адной пар лісткоў, сярэдняе і верхняе — з 2—3 пар[3]. Лісткі суцэльныя, простыя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, брудна-ліловага або персікава-ружовага колеру, адзінкавыя ці па 2—3 у пазухах лісця. Плод — падоўжаны, сціснуты з бакоў струк.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Распаўсюджаны на тэрыторыі краін паўднёвай часткі Еўропы, умераных зон Азіі, у Пакістане, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[4]. Заносны від у іншых рэгіёнах свету. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў горных і лугавых стэпах, на горных і сухіх лугах, аблогах, пустках, пашах і агародах[5].
Гаспадарчае значэнне правіць
Кармавая і тэхнічная (сідэрацыя) расліна[5]. Магчыма выкарыстанне ў мэтах барацьбы з раслінамі-паразітамі (прызнана пасткавай раслінай насення заразіхі)[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
- ↑ а б в Горошек нарбонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
Спасылкі правіць
- Горошек нарбонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia narbonensis L. (Горошек нарбоннский, Leguminosae) // Информационная система идентификации растительных объектов на основе карпологических, палинологических и анатомических данных (руск.)