Гематаген (лац.: Haematogenum, ад стар.-грэч.: αἷμα «кроў» і γενος — «які нараджае») — лекавы прэпарат, які вырабляюць з дефібрынаванай крыві забойнай жывёлы з даданнем цукровага сіропу і этылавага спірту.

Гематаген

Ужываюць пры малакроўі, знясільванні, заняпадзе харчавання. Дзіцячы гематаген, які выпускаецца ў плітках, утрымлівае сухую кроў, аскарбінавую кіслату, цукар, патаку, мёд і згушчанае малако.