Гербрант ван дэн Экхаўт

Гербрант ван дэн Экхаўт (нідэрл.: Gerbrand Janszoon van den Eeckhout; 19 жніўня 1621, Амстэрдам — пахаваны 29 верасня 1674) — нідэрландскі жывапісец і гравёр, адзін з лепшых вучняў Рэмбранта, вельмі блізка падыходзіў да яго ў сваіх кампазіцыях і ў каларыце, але саступаў яму ў вытанчанасці мастацкага густу.

Гербрант ван дэн Экхаўт
нідэрл.: Gerbrand Janszoon van den Eeckhout
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, гравёр, рысавальнік, графік, паэт
Дата нараджэння 19 жніўня 1621(1621-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1674(1674-09-29)[5] (53 гады) ці 26 верасня 1674(1674-09-26)[4] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jan Pietersz van den Eeckhout[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пісаў партрэты, бытавыя сцэны і, галоўным чынам, гістарычныя карціны, з якіх найважнейшыя — «Ганна, якая прысвячае свайго сына Самуіла Госпаду» (у Луўры), «Отрак-Хрыстос, які гутарыць з мудрацамі ў храме» (у мюнхенскай Пінакатэцы), «Сямейства Дарыя перад Аляксандрам Македонскім» і «Ахвярапрынашэнне Ераваама ў Вэтылі» (у Эрмітажы) і інш. Многія з напісаных ім партрэтаў ён уласнаручна гравіраваў «моцнай гарэлкай».

Зноскі