Герб Вілейкі — геральдычны сімвал Вілейкі, дараваны гораду 22 студзеня 1796: «у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна з цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне»[1].

Герб Вілейкі
Дэталі

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 10 красавіка 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 57.

Афіцыйнае апісанне:

У чырвоным полі французскага шчыта срэбная рака, па якой плыве судна з цюком тавараў і залатым жытнім коласам пасярэдзіне.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Решение Вилейского райисполкома от 10 апреля 2001 г. № 40.

Літаратура правіць