Сцяг Вілейкі — афіцыйны геральдычны сімвал горада Вілейка Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2008 года № 625 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 1 снежня 2010 года № Б-177.

Вілейка
Беларусь
Зацверджаны 18 лістапада 2008
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, у цэнтры правага боку якога размешчаны герб г. Вілейкі і Вілейскага раёна.

Сцяг ухвалены рашэннем Вілейскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 чэрвеня 2008 года № 69[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі