Герб Рэспублікі Сербскай

Герб Рэспублікі Сербскай — прыняты 15 ліпеня 2008 года. Уяўляе сабою кола колераў дзяржаўнага сцяга, на які накладзены залатыя пераплеценыя літары Р і С. Кола аточанае вянком з залатога дубовага лісця, пераплеценага ўнізе стужкай колераў сцяга і каранаваны каралеўскай каронай. Па акружнасці дадзена назва Рэспубліка Сербская на дзвюх мовах. Унізе намалявана каралеўская карона сярэднявечнай дынастыі кіраўнікоў Босніі Катраманічаў.

Герб Рэспублікі Сербскай
Дэталі
Носьбіт Рэспубліка Сербская
Зацверджаны 15 ліпеня, 2008
Заснаванне 15 ліпеня 2008

Гл. таксама правіць