Герт Фрыдальф Фрэдрыксан (шведск.: Gert Fridolf Fredriksson; 21 лістапада 1919, Нючопінг, Швецыя - 5 ліпеня 2006, там жа) — шведскі спартсмен, вясляр на байдарцы, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, выйграваў залатыя алімпійскія ўзнагароды на чатырох Алімпіядах запар.

Алімпійскія ўзнагароды
Герт Фрэдрыксан (на верхняй прыступцы на пярэднім плане, Алімпіяда-1960 ў Рыме)
Веславанне на байдарках і каноэ
Золата Лондан 1948 Адзіночка 1 000 м
Золата Лондан 1948 Адзіночка 10 000 м
Золата Хельсінкі 1952 Адзіночка 1 000 м
Золата Мельбурн 1956 Адзіночка 1 000 м
Золата Мельбурн 1956 Адзіночка 10 000 м
Золата Рым 1960 Двойка 1 000 м
Срэбра Хельсінкі 1952 Адзіночка 10 000 м
Бронза Рым 1960 Адзіночка 1 000 м
Чэмпіянаты свету
Золата Лондан 1948 Адзіночка 500 м
Золата Лондан 1948 Эстафета 4x500 м
Золата Капенгаген 1950 Адзіночка 1 000 м
Золата Капенгаген 1950 Эстафета 4x500 м
Золата Макон 1954 Адзіночка 500 м
Золата Макон 1954 Адзіночка 1 000 м
Золата Макон 1954 Эстафета 4x500 м
Срэбра Капенгаген 1950 Адзіночка 10 000 м
Срэбра Прага 1958 Адзіночка 500 м
Бронза Прага 1958 Адзіночка 1 000 м
Бронза Прага 1958 Эстафета 4x500 м

З'яўляецца рэкардсменам Швецыі па колькасці алімпійскіх узнагарод, у тым ліку залатых. 7-разовы чэмпіён свету і 32-разовы чэмпіён Швецыі (усяго 71 медаль на чэмпіянатах Швецыі).

Дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 1948 годзе ва ўзросце 28 гадоў і выйграў 2 залатыя медалі. На кожнай з сваіх 4 Алімпіяд Фрэдрыксан выйграваў па 2 узнагароды. Апошнія алімпійскія медалі (золата і бронза) Герт выйграў у 1960 годзе ў Рыме ва ўзросце 40 гадоў. 7 з 8 сваіх узнагарод Герт выйграў на аднамеснай байдарцы, і толькі 1 золата ў Рыме-1960 ён заваяваў у двойцы на дыстанцыі 1000 метраў разам са Свенам-Олавам Шэдэліусам.

Лепшы спартсмен Швецыі 1949 гады. У родным Нючопінгу Фрэдрыксан ўсталяваны помнік.

Зноскі

Спасылкі правіць