Гнаявік белы
Гнаяві́к белы[1][2], гнаявік, благушка[2] (Coprinus comatus) — шапкавы базідыяльны грыб, тыпавы від роду Гнаявік сямейства Шампіньёнавыя (Agaricaceae), па іншых звестках[1][3][2] — Гнаявіковыя (Coprinaceae).
Гнаявік белы | |||||||||||||||||||||||
Гнаявік белы (Coprinus comatus) | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Agaricus comatus O.F.Müll., 1780
| |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПладовае цела грыба, спачатку пакрытае агульным пакрывалам, — шапка на ножцы. Шапка 3—6 см у дыяметры, вузка-яйцападобная або цыліндрычная, потым званочкавай формы, паласатая, пакрытая густымі лускавінкамі, якія часам адсутнічаюць па краі. Колер шапкі белы, на бугарку — аліўкава-бураваты. Мякаць тонкая, белая, хутка чарнее і расплываецца каплямі вадкасці чарнільна-чорнага колеру. Пласцінкі свабодныя, белага колеру, крыху ружаватыя па краі, потым чарнеюць і разам з шапкай расплываюцца. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 12—14 см і 1—3 см у дыяметры, белая, з белым рухомым кальцом, часам патоўшчаная ў ніжняй частцы. Споры гладкія, чорнага колеру.
Распаўсюджанне
правіцьГрыб расце на рыхлай, добра ўгноенай глебе, на пашах, агародах, у садах і парках, на ўзлесках і лугах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку. Сустракаецца групамі і паасобку.
Выкарыстанне
правіцьМалавядомы ядомы грыб[2]. Можа спажывацца ў маладым узросце, да з’яўлення прыкмет пачарнення тканак[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
- ↑ MycoBank // International Mycological Association (IMA) (англ.)
Літаратура
правіць- Гапіенка В. С. Гнаявік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 91.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984. (руск.)